Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапф застаецца кіраваць беларускай групай


«Кіраўніца рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф застаецца і надалей кіраўніком гэтай групы», — паведаміла журналістам на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьніца кіраўніка беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЭ Ніна Мазай.

«Гэтая група стваралася пад правядзеньне трох сэмінараў,— сказала Ніна Мазай. — Два зь іх ужо адбыліся. Засталося правесьці трэці — па праблемах СМІ. Ён не адбыўся таму, што спадарыня Цапф зь нейкіх асабістых прычынаў не змагла накіраваць на яго сваю групу. Таму трэба праводзіць апошні з заплянаваных сэмінараў.

А што надалей, то калі спадарыня Цапф застанецца дэпутатам Бундэстагу, то, магчыма, яна ізноў будзе кіраваць групай па Беларусі. А калі яе не абяруць дэпутатам, то будзе нейкая новая асоба».

Што тычыцца асабістай ролі кіраўніка рабочай групы па Беларусі, дык з гэтай нагоды намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі адзначыў:

«Пасьля гэтай сэсіі я чарговым разам пераканаўся, што ўсе дэмакратыі, у тым ліку і парлямэнцкія, — кіраваныя. Калі гэтай дэлегацыяй ня будзе кіраваць Ута Цапф, дык знойдзецца нейкі іншы чалавек. Я думаю, што ніхто з тых дэпутатаў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якія ведаюць нашу краіну і якія з сымпатыяй ставяцца да нашай краіны, ня будзе абраны на гэтую пасаду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG