Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першы намесьнік старшыні Менскага гарвыканкама Ігар Васільеў затрыманы, бо атрымаў хабар, паведаміў генэральны пракурор Аляксандар Канюк.

«Іншую інфармацыю даць пакуль не магу, паколькі ў цяперашні час ідзе расьследаваньне», — перадае словы Канюка Інтэрфакс.

Паведамленьне, што Ігар Васільеў быў затрыманы ў сваім службовым кабінэце 6 ліпеня, зьявілася ў інтэрнэце ў панядзелак, 9 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG