Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: падалі заяўку на пікет у абарону Алеся Бяляцкага


Заяўку ў гарвыканкам падалі гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч.

Пікет плянуецца 4 жніўня, у гэты дзень спаўняецца год з арышту Алеся Бяляцкага.

Праваабаронцы просяць дазволу правесьці пікет ў Калоскім парк.

Нягледзячы на тое, што месца ня зусім люднае ў горадзе, але, на думку Уладзімера Хільмановіча, ва ўладаў ня будзе гэтым разам падставаў, каб забараніць акцыю.


Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG