Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі пасьля працяглай залевы з навальніцай ўвечары 10 ліпеня многія вуліцы апынуліся пад вадой. Затопленымі застаюцца часткі вуліц Перамогі, Кірава, Інтэрнацыянальная, праспэкта Леніна.

На дарогах пробкі, аўтамабілі плаваюць. Паводле слоў жыхароў горада, каля гадзіны з-за залевы не хадзілі аўтобусы і тралейбусы.

Каля прыпынку «8 Сакавіка» ў цэнтры гораду праваліўся нядаўна ўкладзены асфальт, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтру, выпала 28 мм ападкаў (28 літраў вады на квадратны мэтар тэрыторыі), што складае 32% месячнай нормы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG