Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзярждума ратыфікавала пратакол аб далучэньні Расеі да СГА


Дзяржаўная дума Расеі ратыфікавала пратакол аб далучэньні Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).

Дакумэнт падтрымалі дэпутаты ад «Адзінай Расеі», супраць выступілі фракцыі КПРФ, ЛДПР і «Справядлівай Расеі». Напярэдадні разгляду гэтага пытаньня каля будынку ніжняй палаты парлямэнта прайшлі акцыі праціўнікаў ўступленьня Расеі ў гэтую арганізацыю. Сярод іх арганізатараў — камуністы і актывісты незарэгістраванай партыі «Іншая Расея».

9 ліпеня Канстытуцыйны суд прызнаў падпісаны ў сьнежні летась пратакол адпаведным расейскай Канстытуцыі. Дакумэнт павінен быць ратыфікаваны парлямэнтам да 23 ліпеня, пасьля чаго Расея стане паўнапраўным членам СГА.
XS
SM
MD
LG