Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія ўлады адмовіліся сустракацца зь Януковічам


Прадстаўнікі ўраду Вялікабрытаніі адмовіліся ад афіцыйнай сустрэчы з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам падчас адкрыцьця летніх Алімпійскіх гульняў у Лёндане, паведамляе «Ўкраінская праўда» са спасылкай на крыніцу ва ўрадавых колах Вялікабрытаніі.

Паводле інфармацыі, кантакты афіцыйных асоб з Януковічам вырашылі згарнуць да завяршэньня парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Далейшыя стасункі Кіева і Лёндана залежаць ад вынікаў восеньскай выбарчай кампаніі.

Аднак, Януковіч ўсё ж мае намер наведаць Вялікабрытанію.

10 ліпеня прадстаўнік Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Нэйл Сіман сказаў, што ў прынятай рэзалюцыі дэпутаты Асамблеі выказалі занепакоенасьць палітычна матываванымі судовымі працэсамі ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG