Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт Расеі: 162 загінулых ад паводкі


У Сьледчым камітэце Расеі сёньня абверглі інфармацыю іншых ведамстваў аб 170 загінулых ад паводкі на Кубані.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Ўладзімер Маркін, ахвярамі стыхійнага бедзтва сталі 162 чалавекі. Па словах Маркіна, яго ведамства мае найбольш дакладныя зьвесткі, паколькі менавіта яно праводзіць усе неабходныя працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да загінулых.

Раней у МУС і МНС паведамлялі, што загінулі больш за 170, 29 тысяч — цалкам страцілі сваю маёмасьць. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што ахвяр больш. Паступаюць дадзеныя аб зьніклых бязь вестак.

У горад Крымск, найбольш пацярпелы ад паводкі, сёньня дастаўленая гуманітарная дапамога Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа. Дапамогу Краснадарскаму краю зьбіраюць і простыя людзі ў многіх расейскіх гарадах. У зону бедзтва прыбываюць валянцёры. Сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня кубанскія ўлады абяцаюць аднавіць на працягу тыдня.
XS
SM
MD
LG