Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удава былога палестынскага лідэра Ясіра Арафата падае ў Францыі пазоў, каб высьветліць акалічнасьці сьмерці свайго мужа ў францускім ваенным шпіталі ў 2004 годзе. Аб гэтым заявіў адвакат Сухі Арафат.

Раней палестынскія ўлады далі дазвол на эксгумацыю цела былога палестынскага лідэра. З просьбай аб гэтым да іх таксама зьвярнулася Сухі Арафат — пасьля таго, як зробленае ў швайцарскай лябараторыі дасьледаваньне рэчаў Ясіра Арафата паказала ў іх павышаны ўзровень палёнія-210. Менавіта гэты ізатоп ў 2006 годзе стаў прычынай сьмерці ў Лёндане былога супрацоўніка расейскіх спэцслужбаў Аляксандра Літвіненкі.

У якасьці прычыны сьмерці Арафата спэцыялісты францускага ваеннага шпіталю назвалі шырокі інсульт і дысемініраванае ўнутрысасудзістае згортваньне, аднак яны не змаглі назваць прычыну, якая выклікала гэты стан.
XS
SM
MD
LG