Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 ліпеня Менскі гарадзкі гаспадарчы суд разглядаў пазоў установы па абароне правоў вязьняў «Плятформа» да Белтэлерадыёкампаніі і пакінуў яго без задавальненьня. «Плятформа» дамагалася абвяржэньня зьвестак у праграме «Ў цэнтры ўвагі», якую вядзе Юры Пракопаў, дзе арганізацыю назвалі «каляправаабарончай».

У чэрвені кіраўнік «Плятформы» былы палітвязень Андрэй Бандарэнка дамагаўся ў Першамайскім судзе грашовай кампэнсацыі ад БТ і Юрыя Пракопава за зьвесткі, якія ён палічыў зьнявагай, але — таксама марна.

Сёньняшняе рашэньне судзьдзі Васіля Данілюка пракамэнтаваў «Свабодзе» Андрэй Бандарэнка:

Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

«Для нас з большага нічога дзіўнага. Затое мы стварылі некалькі прэцэдэнтаў. Раней — гэта тое, што мы, аказваецца, можам беспакарана называць адзін аднаго мянушкамі. Другі — вось зараз мы можам, прыкладам, называць супрацоўнікаў Белтэлекампаніі „каляжурналістамі“. Адносна дзяржаўных органаў гэтаксама: супрацоўнікі калядзяржаўных органаў. І гэтак далей. У выніку мы праінфармуем нашых партнэраў за мяжой, зь якімі мы супрацоўнічаем, што беларускія суды вось гэтакія прымаюць рашэньні».

Андрэй Бандарэнка мяркуе, што рашэньне Менскага гаспадарчага суду будзе абскарджанае.
XS
SM
MD
LG