Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан задаволены перамовамі наконт Сырыі ў Іраку і Іране


Міжнародны пасланьнік Кофі Анан заявіў ва аўторак, што правёў у Багдадзе «вельмі добрыя» перамовы з прэм’ер-міністрам Ірака Нулі аль-Малікі аб сытуацыі ў Сырыі.

Раней у той жа дзень, працягваючы пасрэдніцкія намаганьні па разьвязаньні крызісу ў Сырыі мірным шляхам, Анан, сустрэўшыся ў Тэгеране з іранскім міністрам замежных спраў Алі Акбарам Салехі, выказаў упэўненасьць, што Іран можа адыграць «пазытыўную» ролю ў вырашэньні сырыйскага крызісу мірным шляхам. Салехі, у сваю чаргу, зноў выказаў падтрымку прэзыдэнту Башару Асаду і адзначыў, што яму трэба даць магчымасьць правесьці абяцаныя ім рэформы.

У Тэгеран Анан прыбыў з Дамаску і паведаміў, што Башар Асад падтрымаў яго новы мірны плян паэтапнага спыненьня гвалту ў Сырыі.

Аб выніках сваёй паездкі Кофі Анан паінфармуе Раду бясьпекі ААН.

Расея і Іран застаюцца галоўнымі хаўрусьнікамі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, але не падтрымліваюць пазыцыю ЗША і Эўразьвязу, якія патрабуюць яго неадкладнай адстаўкі. Акрамя таго, ЗША і ЭЗ супраць удзелу Ірана ў мірным урэгуляваньні ў Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG