Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі некаторых катэгорый асобаў, якія ўчынілі злачынствы». Паводле закону на волю выйдуць каля 2 тысяч зьняволеных. Яшчэ больш за 5 тысяч амністыя закране ў выглядзе зьмяншэньня тэрміну на год і зьмены ў сувязі з гэтым рэжыму адбыцьця пакараньня.

На волю паводле закону выйдуць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, асобы пэнсійнага ўзросту, інваліды, вэтэраны баявых дзеяньняў і асобы іншых катэгорый.

Чаканьні, што амністыя закране палітвязьняў, пакуль ня спраўдзіліся — пэўных зьвестак пра тое, што нехта з палітвязьняў падпадзе пад амністыю, дагэтуль няма.
XS
SM
MD
LG