Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам забараніў збор подпісаў на асноўных плошчах


На Кастрычніцкай плошчы месца для зборшыкаў подпісаў няма.

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт пастанавіў забараніць збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу на Кастрычніцкай плошчы, а таксама на плошчах Незалежнасьці, Перамогі і Прывакзальнай.

Забаронена зьбіраць подпісы бліжэй за 200 мэтраў ад рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, Нацыянальнага сходу і ўраду, а таксама бліжэй за 50 мэтраў ад органаў рэспубліканскага кіраваньня і мясцовай улады, дыпмісіяў, судоў, органаў пракуратуры ды арганізацыяў, адказных за бясьпеку.

Нельга будзе зьбіраць подпісы бліжэй за 300 мэтраў ад аб’ектаў, зьвязаных з радыяцыйнымі ўстаноўкамі ці рэчывамі, а за 200 мэтраў — ад аб’ектаў, зьвязаных з тэлебачаньнем і радыё.

Збор подпісаў выбарцаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу пачнецца 15 ліпеня і працягнецца да 13 жніўня.

Частка апазыцыйных партыяў і арганізацыяў выбары байкатуюць.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG