Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі цудаў няма


Такі надпіс можна пабачыць у беларускай частцы Белавескай пушчы

Такі надпіс можна пабачыць у беларускай частцы Белавескай пушчы

У рамках праекту «6 цудаў Балтыйскага мора» ідзе галасаваньне за найбольш адметную славутасьць рэгіёну. У праекце ўдзельнічае і Беларусь, ад якой, аднак, прэтэндэнтаў на тытул цуду няма.

Конкурс «Шэсьць цудаў рэгіёну Балтыйскага мора» праводзіцца ў рамках праекту Аgora 2.0 «Турызм спадчыны як сродак павышэньня пазнавальнасьці рэгіёну Балтыйскага мора». Мэта яго — паспрыяць разьвіцьцю культурнай і прыроднай спадчыны, каб зрабіць рэгіён больш прыкметным і прывабным у якасьці месца для турыстычных паездак.

Конкурс фінансуецца Эўрапейскім зьвязам, у ім бяруць удзел дзевяць краін Балтыі: Расея, Літва, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Швэцыя, Нямеччына, Польшча, Данія, а таксама Беларусь.

Сьпіс адметнасьцяў, якія прапанавалі краіны, размешчаны на сайце конкурсу, вядзецца электроннае галасаванне. Для ўдзелу ў фінале адабраны 33 славутасьці. Ад Беларусі прэтэндэнтаў няма, Белавеская пушча прадстаўленая Польшчай. Наступны раунд галасаваньня адбудзецца ў чэрвені і ліпені, пасьля яго застанецца 16 фіналістаў. У трэцім — канчатковым, які будзе доўжыцца ад жніўня па верасень, вызначацца 6 цудаў Балтыйскага мора.
XS
SM
MD
LG