Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіча паслалі ў Беларусь


Удзельнікі акцыі пратэсту ў цэнтры Кіева
Удзельнікі акцыі пратэсту ў цэнтры Кіева

Удзельнікі бестэрміновай акцыі ў абарону ўкраінскай мовы, якая праходзіць у Кіеве, сабралі падарункі прэзыдэнту Віктару Януковічу, які 9 ліпеня адзначыў 62-годзьдзе.

Як перадаеУНІАН, мітынгоўцы купілі кіраўніку дзяржавы чамадан і квіток у пляцкартны вагон на цягнік да Беларусі. «Украінская праўда» удакладняе, што канчатковым пунктам у ім значыцца сяло Янукі Віцебскай вобласьці, так як на думку ўдзельнікаў акцыі, Януковіч зьяўляецца «этнічным беларусам» (у Януках нарадзіўся прадзед Януковіча).

У чамадан былі спакаваныя паштоўкі і пажаданьні прэзыдэнту з нагоды яго дня нараджэньня, самаробная беларуская віза і кніга «Асновы ўкраінафобіі». Таксама сярод падарункаў былі яйкі, якія, паводле удзельнікаў акцыі, яны зварылі, «каб не адбылося ніякага тэракту». У верасьні 2004 году ў Віктара Януковіча, які рабіў перадвыбарную паездку па Івана-Франкоўскай вобласці ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, трапіла яйка, якое кінуў студэнт Дзьмітрый Раманюк. Януковіч быў шпіталізаваны, зрэшты, з бальніцы яго выпісалі ў той жа дзень.

Падарункі адправілі па пошце ў Крым, дзе Януковіч цяпер знаходзіцца «у працоўным адпачынку».

Акцыя ў абарону ўкраінскага мовы праходзіць побач з «Украінскім домам» у цэнтры Кіева. Яна стартавала 3 ліпеня, пасьля прыняцьця Вярхоўнай Радай у другім чытаньні законапраекта «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», які прадугледжвае павышэньне статусу расейскай мовы на Украіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG