Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветны банк: фактычнае беспрацоўе ў Беларусі заніжанае ў 7 разоў


«Альтэрнатыўныя паказьнікі беспрацоўя сьведчаць пра тое, што ўзровень беспрацоўя можа да сямі разоў перавышаць афіцыйна зарэгістраваны ўзровень», — гаворыцца ў дакладзе Усясьветнага банку.

У дакладзе сьцьвярджаецца, што ў 2010 годзе па дапамогу ў працаўладкаваньні зьвярнулася 7% насельніцтва, у той час як зарэгістраванае беспрацоўе склала 0,8%.

Акрамя таго, «прыблізна адна пятая насельніцтва працаздольнага ўзросту цяпер эканамічна неактыўная».

У дакладзе адзначаецца, што гэтыя паказьнікі могуць сьведчыць таксама пра значныя маштабы ценявой дзейнасьці і (або) міграцыі працоўнай сілы ў Расею.

У дакладзе тлумачыцца, што зацікаўленасьць у рэгістрацыі беспрацоўным у Беларусі зьніжае маленькі памер дапамог — 8% сярэдняга заробку, складанасьць працэдуры рэгістрацыі і неабходнасьць удзелу беспрацоўнага ў грамадзкіх працах, піша Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG