Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубані хаваюць загінулых пры паводцы


Сваякі і сябры загінулых у жалобе

Сваякі і сябры загінулых у жалобе

Як перадае карэспандэнт Свабоды з Крымску, напярэдадні ў горадзе пачалася паніка, выкліканая чуткамі аб паўторным ўздыме вады.

Людзі былі напалоханыя чуткамі, што ідзе новая хваля, сотні машын і тысячы гараджан кінуліся на ўзвышша — тую частку горада, якая знаходзіцца на гары і не затапляецца. На шчасьце, усё абышлося.

Усё гэта вынік таго, што людзі не вераць уладам. Нават калі паліцэйскія машыны езьдзілі па горадзе і аб’яўлялі аб тым, што ўсё спакойна — не трэба мітусіцца, не трэба ствараць паніку — людзі ўсё роўна беглі са сваіх дамоў у бясьпечныя месцы.

10 ліпеня ў Крымску працягваліся пахаваньні. Напярэдадні былі пахаваныя 20 чалавек. Дырэктар мясцовага могілак распавёў карэспандэнту Радыё Свабода, што заявак на пахаваньне было вельмі шмат, людзі ўвесь час замаўляюць труны. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі больш за 170 чалавек, на самай справе — значна больш, сьцьвярджаюць мясцовыя жыхары.



У асноўнай частцы гораду вада ўжо сышла, але крыху ніжэй па плыні ракі людзі бачылі целы. Там вада яшчэ не цалкам сышла, таму колькасьць загінулых яшчэ будзе ўдакладняцца.

Чакаюцца бурныя абмеркаваньні пытаньняў грашовых кампэнсацый, таму што людзі пакуль не атрымалі ніводнай капейкі, хоць ім абяцалі выдаць па 10-15 тысяч рублёў з мясцовага бюджэту і па 100 тысяч рублёў з фэдэральнага бюджэту. Пацярпелым ад паводкі менавіта тут і зараз патрэбныя грошы, каб купіць неабходныя прадукты харчаваньня і лекі.

Юрысты і мэдыкі рыхтуюцца растлумачыць пытаньне аб кампэнсацыях сваякам тых людзей, якія падчас паводкі сканалі ад сардэчных прыступаў альбо ад наступстваў псыхалягічнага шоку. Гэтае пытаньне вельмі далікатнае, і калі чалавек не патануў, а памёр ад стрэсу, то, магчыма, яго сваякі не атрымаюць матэрыяльных кампэнсацый.

Мясцовыя жыхары не спыняюць крытыкаваць дзеяньні ўладаў. Тысячы і тысячы людзей не дачакаліся ніякай дапамогі, ратаваліся, хто як мог.

XS
SM
MD
LG