Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы прысуд Міжнароднага крымінальнага суду


Томас Лубанга ў судзе ў студзені
Томас Лубанга ў судзе ў студзені

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе асудзіў былога лідэра паўстанцаў у Конга Томаса Лубангу да 14 гадоў пазбаўленьня волі.

Лубанга раней быў прызнаны вінаватым у тым, што арганізоўваў вярбоўку непаўналетніх і ўдзел дзяцей-салдат у ваенных дзеяньнях падчас грамадзянскай вайны на ўсходзе Дэмакратычнай рэспублікі Конга на пачатку 2000-х гадоў.

Лубанга стаў першым чалавекам, які быў асуджаны створаным 10 гадоў таму Міжнародным крымінальным судом.

Зараз пад арыштам па рашэньні Міжнароднага крымінальнага суду знаходзяцца пяць чалавек. Найбольш вядомым з іх зьяўляецца былы прэзыдэнт Кот-д’Івуар Ларан Гбагбо, якога вінавацяць у злачынствах супраць чалавечнасьці.

Міжнародны крымінальны суд быў заснаваны на канфэрэнцыі ААН у Рыме ў 1998 годзе. Статут суду ўступіў у сілу 1 ліпеня 2002 году, калі яго ратыфікавалі 60 дзяржаваў. Аднак шэраг краін, ў тым ліку і тры сталыя чальцы Рады бясьпекі ААН — Расея, ЗША і Кітай — дагэтуль не ратыфікавалі статут суду.

Тым часам сёньня паўстанцы на ўсходзе Дэмакратычнай рэспублікі Конга пакінулі горад Рутушту, які занялі ў нядзелю. Паведамляецца, што групоўка М23 заняла горад бяз бою, бо ўрадавыя войскі і сілы ААН пакінулі яго. З-за наступу паўстанцаў сотні мясцовых жыхароў у апошнія дні зьбеглі ў суседнюю Ўганду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG