Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка пачне судзіцца супраць статусу «невыязнога» 16 ліпеня


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Скарга дырэктара інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэя Бандарэнкі на ўключэньне яго ў сьпіс невыязных будзе разглядацца ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Пачатак — а 14.30.

Пазоў будзе разглядаць судзьдзя Алена Сямак.

«Дзяржаўныя органы, з-за якіх некаторым грамадзянам краіны забаранілі выезд, старанна распускаюць чуткі пра нейкі збой у кампутарнай праграме. Кампутарныя збоі ў сучаснай сытуацыі набылі досыць апазыцыйны характар. Сыстэма, як бы згаджаючыся з кіраўніцтвам, сама ўнесла цэлы шэраг непажаданых рэжыму праваабаронцаў, палітыкаў, журналістаў і адвакатаў у сьпіс невыязных. За дзеяньне цуд-сыстэмы прыйдзецца адказваць паводле закону цуд-сілавікам, калі, праўда, суд не палічыць кампутарныя збоі цалкам лягічным і законным крокам або перадавымі тэхналёгіямі ў Беларусі», — кажа Андрэй Бандарэнка.

Судзьдзя Алена Сямак павінна разгледзець аналягічную справу праваабаронцы Валянціна Стэфановіча.

«Судзьдзя мне патлумачыла, што пазовы абсалютна аналягічныя, адказьнікі па пазовах адны і тыя ж, так што ёй няма сэнсу выклікаць кожнага паасобку. Гэта значыць, яна вырашыла сабраць нас у кучу і, напэўна, вынесьці рашэньне па ўсіх пазовах адразу», — сказаў Бандарэнка БелаПАН.

15 сакавіка праваабаронцу ў Берасьці зьнялі зь цягніка «Менск-Варшава». Супрацоўнік пункту мытнага кантролю патлумачыў тады, што Бандарэнку забаронены выезд за межы Беларусі.

Пазьней у міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску Бандарэнку сказалі, што адмова зьвязаная з «ухіленьнем ад яўкі на мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзэрве».

Бандарэнка зьвярнуўся ў ваенкамат, дзе яму паведамілі, што ніякіх позваў на службу ў рэзэрве яму не дасылалі.

Бандарэнка зьвярнуўся па тлумачэньні ў Міністэрства абароны, якое пераадрасавала яго ў МУС.

20 сакавіка Андрэй Бандарэнка падаў у суд на дзеяньні МУС і Мінабароны.

Два дзясяткі невыязных

22 чэрвеня суд Маскоўскага раёну Менску загадаў Міністэрству ўнутраных спраў выбачыцца перад праваабаронцам Гары Паганяйлам за «памылковае» ўключэньне яго ў сьпіс невыязных.

У сакавіку, гаворачы пра сьпіс невыязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».

Пасьля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і журналістаў.

Сярод іх:

  • рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько
  • старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна
  • старшыня «Беларускага Хэльсынскага камітэту» Алег Гулак
  • праваабаронца Валянцін Стэфановіч
  • старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
  • старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін
  • ягоны намесьнік Валеры Ўхналёў
  • намесьнік кіраўніка руху «За свабоду» Віктар Карняенка
  • старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч
  • палітык Вінцук Вячорка
  • сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG