Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: парлямэнт сабраўся насуперак забароне


Сэсія эгіпецкага парлямэнту
Сэсія эгіпецкага парлямэнту

Распушчаны ў мінулым месяцы Вышэйшай ваеннай радый парлямэнт Эгіпту сабраўся ў аўторак на пасяджэньне — насуперак забароне Канстытуцыйнага суду.

Дэпутаты сабраліся на пасяджэньне, нягледзячы на тое, што Канстытуцыйны суд у панядзелак пацьвердзіў сваё рашэньне аб нелегітымнасьці выбараў у парлямэнт — на падставе гэтага вэрдыкту Вышэйшая ваенная рада ў чэрвені распусьціла парлямэнт і часова ўсклала на сябе заканадаўчыя паўнамоцтвы.

Указ аб аднаўленьні паўнамоцтваў парлямэнту падпісаў у нядзелю новаабраны прэзыдэнт Мухамэд Мурсі. Ён быў вылучаны рухам «Браты-мусульмане», які мае найбуйнейшую фракцыю ў парлямэнце.

Сёньняшняя сэсія працягвалася некалькі хвілінаў, яе хада трансьлявалася па эгіпецкім тэлебачаньні ў прамым эфіры. Парлямэнтары ўхвалілі зварот да апэляцыйнага суду па тлумачэньне наконт рашэньня Канстытуцыйнага суду аб роспуску парлямэнту.

У цэнтры Каіру зьбіраюцца прыхільнікі прэзыдэнта і парлямэнцкай большасьці.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан выказала занепакоенасьць у сувязі з ростам напружанасьці ў Эгіпце і заклікала абодва бакі — прэзыдэнта і Вышэйшую ваенную раду — да супрацоўніцтва і пераадоленьня супярэчнасьцяў. Клінтан павінна наведаць Эгіпет з візытам у бліжэйшыя выходныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG