Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2012 годзе тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі будуць павышаныя яшчэ на $2,5, заявіў у аўторак намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун.

«Да канца бягучага году павышэньне тарыфаў будзе, але што тычыцца канкрэтнага тэрміну, пра гэта гаварыць заўчасна», — заявіў Шагун.

«Урадам зацьверджаная тарыфная палітыка — на бягучы год у разьліку павышэньня на $5 для сям’і з трох чалавек, якія пражываюць у тыпавой двухпакаёвай кватэры», — патлумачыў чыноўнік. — «Улічваючы, што гадавое падвышэньне тарыфу на паслугі ЖКГ абмежаванае ростам на $5, і зь іх на $2,5 ужо быў павышаны тарыф, то на столькі ж ён вырасьце і да канца 2012 году».

«Пакрыцьцё па паслугах ЖКГ, без электрычнасьці, газу і іншага, складае каля 15%», — дадаў намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG