Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Чашнікскага раёну Віцебскай вобласьці да 19 ліпеня працягнула праверку па справе аб жорсткім абыходжаньні з птушанятамі бакланаў.

У сярэдзіне чэрвеня на высьпе возера Лукамскае ў Чашнікскім раёне эколягі знайшлі некалькі дзесяткаў жывых птушанят бакланаў з адрэзанымі верхнімі дзюбамі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, асоба, якая гэтак абышлася з птушкамі, дзейнічала ў карысьлівых мэтах — за зьнішчэньне кожнага баклана рыбгасы выплачваюць грашовую прэмію, паколькі гэты від птушак лічыцца непажаданым з-за шкоды рыбным гаспадаркам. У раённай пракуратуры кажуць, што хутка справа будзе накіравана ў суд. За жорсткае абыходжаньне з жывёламі, вынікам якога стала іх сьмерць ці калецтва, законам прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Тым часам раённая камісія па аказаньні дапамогі жывёлам, якія патрапілі ў бяду, паведаміла, што сумесна з эколягамі і супрацоўнікамі МНС адлоўлена 28 птушанят баклана з адрэзанымі дзюбамі. Птушанят давялося ўсыпіць, паколькі шанцаў выжыць з такой траўмай у іх не было.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG