Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Я б не перабольшваў значэньне новага кіраўніка АБСЭ


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

9 ліпеня на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Манака старшынём гэтай міжнароднай арганізацыі абраны дэпутат Рыкарда Мільёры.

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч так пракамэнтаваў гэтае абраньне для «Свабоды»:

«Італія знаходзіцца адносна далёка ад нас. І яна не зацікаўленая так у беларускіх падзеях, як Нямеччына, Польшча, Чэхія ці Швэцыя. Італьянцы звычайна займаюць прагматычную пазыцыю. І яна больш лагодная да стану правоў чалавека.

Безумоўна, характар агульнай палітыкі гэтай краіны (хоць там, зразумела, ёсьць розныя плыні) уплывае на канкрэтных палітыкаў, калі яны ўзначальваюць міжнародныя структуры. Таму гэта можа дадаць большай цярпімасьці ПА АБСЭ да парушэньняў правоў чалавека. Але пасада старшыні ў падобных міжнародных арганізацыях ня вельмі ўплывовая. Там усё прымаецца агульным галасаваньнем. І яно можа быць не такім, як хацеў бы старшыня. Таму я не перабольшваў бы значэньне новага кіраўніка ў палітыцы такой арганізацыі, як ПА АБСЭ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG