Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Толькі палова беларускіх жанчын задаволеная сваім здароўем


Беларусь уваходзіць у лік 27 краінаў, дзе паводле паказьнікаў здароўя жанчыны значна адстаюць ад мужчын.

У большасьці гэта постсавецкія краіны, а таксама Лібан, Пакістан, Дамініканская рэспубліка, Румынія, Пэру, Калюмбія, Камбоджа, Бразылія і іншыя дзяржавы, дзе выдаткі на ахову здароўя складаюць менш за 1000 даляраў на душу насельніцтва.

Міжнародная сацыялягічная кампанія Gallup публікуе новае дасьледаваньне па гендэрнай няроўнасьці.




Ці ёсьць у вас якія-кольвек праблемы са здароўем, якія перашкаджаюць вам рабіць штосьці, што людзі ў вашым узросьце могуць рабіць? (адказ «так», %)


Дасьледаваньне грунтуецца на інтэрвію, праведзеных у 147 краінах сьвету на працягу 2011-га году.

Рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 15 год праз тэлефон і асабіста прасілі ацаніць стан свайго фізычнага і псыхалягічнага здароўя.
XS
SM
MD
LG