Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беленькі: Рэжым кантралюецца Масквой


Юрась Беленькі
Юрась Беленькі

Камэнтуючы рэзалюцыі з асуджэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, якія з 5-га па 7-га ліпеня прынялі Рада па правах чалавека ААН, Эўрапарлямэнт і Парлямэнцкая асамблея АБСЭ, намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі адзначыў, што яны накіраваныя супраць «пастаўленага Масквой рэжыму ў Беларусі».

«І Эўразьвязу, і Амэрыцы, дэмакратычнаму сьвету надакучыла сытуацыя, што на эўрапейскім кантынэнце існуе такі рэжым, дзе брутальна зьневажаюцца і парушаюцца асноўныя правы чалавека, асноўныя прынцыпы існаваньня дэмакратычнай дзяржавы. Яны ня могуць не заўважаць, бо інакш пытаньні былі б да іх. Іншая справа, наколькі эфэктыўныя іх дзеяньні, каб выправіць сытуацыю. Тут я сумняваюся, бо, разглядаючы акупацыйны рэжым у Беларусі як уласна беларускі, яны робяць галоўную, стрыжнёвую памылку. З-за гэтага так доўга няма посьпеху эўрапейскай і амэрыканскай палітыкі тут у Беларусі. Рэжым залежны ад Масквы і кантралюецца Масквой. А Масква зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была слабая, была слабая эканоміка і залежная ад Масквы, каб можна было кантраляваць сытуацыю ў Беларусі. Таму ўсе гэтыя рэзалюцыі — так да іх трэба і ставіцца».

Цягам трох дзён, зь 5-га па 7-га ліпеня, ААН, АБСЭ і Эўрапарлямэнт прынялі рэзалюцыі з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG