Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нескладаныя практыкаваньні, якія ўваходзяць у склад энэргетычнага трэнінгу, актывізуюць энэргетычную сыстэму і накіроўваюць жыцьцёвую энэргію ў галаўны мозг.


ЭНЭРГЕТЫЧНЫ ТРЭНІНГ

У 1995 годзе аўстрыйскі навуковец Герхард Эгецбэргер (Gerhard H Eggetsberger) вымяраў сэксуальную энэргію чалавека, у якой праяўляецца калясальная жыцьцёвая энэргія. Ён прыйшоў да высновы, што існуе сувязь паміж цягліцай Pubococcygeus Герхард Эгецбэргер

Герхард Эгецбэргер

(PC), разьмешчанай у доле таза, і мозгам. Калі гэтая цягліца напружваецца, жыцьцёвая энэргія пачынае перацякаць празь сьпінны ў галаўны мозг.

Шматразовае напружваньне гэтай цягліцы ўзмацняе энэргетычнае сілкаваньне галаўнога мозгу. Гэта дазваляе кіраваць плынямі энэргіі ў арганізьме. Мэтодыка ўключае ў сябе шэраг спэцыяльных позаў, якія ліквідуюць застойныя зоны энэргіі, а таксама пэўныя чаргаваньні высілкаў і расслабленьняў разьмешчанай у ніжняй вобласьці таза цягліцы, якая адыгрывае ролю «генэратара энэргіі». Нескладаныя практыкаваньні, якія ўваходзяць у склад энэргетычнага трэнінгу, актывізуюць энэргетычную сыстэму і накіроўваюць жыцьцёвую энэргію ў галаўны мозг.

Паводле вучэньняў Усходу, існуе энэргія, крыніца якой знаходзіцца ў доле таза, энэргія, якая падымаецца па сьпінным мозгу і канцэнтруецца пераважна ў правым паўшар’і галаўнога мозгу. Правае паўшар’е — цэнтар узьнікненьня ідэяў, арыентацыі ў прасторы, інтуіцыі, музычнасьці, эмацыйнасьці і шмат чаго іншага. Яно адказвае за ўспрыманьне формы і прасторы, пачуцьцё прыгожага і за ўсё астатняе, што левае паўшар’е ня ў стане зразумець і сыстэматызаваць, у тым ліку — каханьне, сяброўства, натхненьне. Левае паўшар’е выкарыстоўваецца для маўленьня і чытаньня, разважаньняў, разьвязваньня задач, запамінаньня падрабязнасьцяў. Гэта асяродак лягічнага, рацыянальнага мысьленьня, так званы інтэлектуальны аналітычны аддзел.



Чалавечая сьвядомасьць у залежнасьці ад абставін увесь час кідаецца паміж левым і правым паўшар’ямі. Правае паўшар’е апрацоўвае сыгналы цэласна, імгненна, яно будуе вобраз фактурна, у аб’ёме і колеры. Але схема пабудовы вобразу бярэцца правым паўшар’ем зь левага ў выглядзе сэнсу або паняцьця. Левае паўшар’е працуе больш павольна, паводле дыскрэтнага, пасьлядоўнага прынцыпу адлюстраваньня і аналізу. Яно будуе чорна-белы вобраз як лягічную схему. Калі парушыць сувязі левага і правага паўшар’яў, то чалавек ня будзе разумець таго, што ён бачыць ці чуе. Пікі працаздольнасьці мозгу прыпадаюць на тыя імгненьні, калі мысьленьне абодвух паўшар’яў сынхранізуецца.

Як зьняволенаму выстаяць у экстрэмальных умовах беларускай турмы? Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў за кратамі ў 2003 годзе дапаможнік «Сыстэма выжываньня чалавека».

Калі сувязі паміж паўшар’ямі зьмяняюцца і ўзьнікае асымэтрыя ў іх працы, то наступае стан трансу. Вызначана, што ў навядзеньні трансу задзейнічана правае паўшар’е. Гэты стан узьнікае адвольна, пры зьніжэньні актыўнасьці левага паўшар’я, пры фізычным і эмацыйным напружаньні. Але можа ўзьнікаць і пад гіпнозам, пры ўжываньні наркотыкаў, узьдзеяньні на мозг электрычных і акустычных палёў. У гэтым выпадку актывуецца правае паўшар’е. Асабліва заўважна гэта пры прамаўленьні малітваў, мэдытацыі, царкоўных набажэнствах, выкананьні пэўных рытуалаў, праслухоўваньні расслабляльнай музыкі, праглядзе кінафільмаў. У гэтым выпадку адбываецца прыём інфармацыі і паступленьне энэргіі, яе назапашваньне ў рэтыкулярнай фармацыі галаўнога мозгу. Аднак, незалежна ад прычыны, трансавы стан узьнікае ў выніку функцыянальнай зьмены працы абодвух паўшар’яў галаўнога мозгу.

Рунічныя практыкаваньні

Першыя 6 практыкаваньняў трэнінгу, названыя рунічнымі, маюць шмат агульнага зь фізычнымі практыкаваньнямі старажытных германцаў, якія выкарыстоўвалі руны (своеасаблівыя пісьмовыя знакі). Рунічныя практыкаваньні спрыяюць бесьперашкоднаму перацяканьню жыцьцёвай энэргіі. Яны здымаюць напружаньні цягліц і актывізуюць дзейнасьць залоз, якія спрыяюць гармоніі і раўнавазе. Гэтыя практыкаваньні могуць выконвацца ў любым узросьце, яны ня маюць ніякіх шкодных наступстваў. Сёмае практыкаваньне актывізуе наш унутраны генэратар жыцьцёвай энэргіі. Дзякуючы скарачэньням PC-цягліцы жыцьцёвая энэргія паступае празь сьпінны мозг, нэрвовыя ствалы ў галаўны мозг, а таксама ва ўсе клеткі цела. Рунічныя практыкаваньні спрыяюць таму, каб наша цела стала добрым правадніком жыцьцёвай энэргіі. Усе практыкаваньні трэнінгу трэба праводзіць тварам на захад.

Практыкаваньне 1



Выкарыстоўваецца для ўзбуджэньня нэрвовых цэнтраў галавы. Станьце тварам на захад, ступні паралельна адна адной на адлегласьці 30–45 см. Калені падчас гэтага практыкаваньня павінны быць зьлёгку сагнутыя. Павольна падыміце рукі над галавой. Удыхніце глыбока, затым павольна выдыхніце. Падчас выдыху схіліце верхнюю частку тулава наперад і ўніз, наколькі магчыма. Няхай галава зьвісае свабодна, без напругі. Рукі і кончыкі пальцаў павінны быць накіраваныя ўніз. Паступова пераносьце сваю вагу ў напрамку рук. Заставайцеся ў гэтай пазыцыі на працягу 10 павольных удыхаў. Павялічваючы штодня гэты пэрыяд на адзін удых, дасягніце ідэальнай працягласьці ў 30 удыхаў. Калі вам цяжка выконваць практыкаваньне стоячы, то можна выконваць яго ў той жа пасьлядоўнасьці седзячы.

Працяг будзе...

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 5.

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 4.

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 3.

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 2.

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 1.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG