Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьне намесьніка Ладуцькі: СК інфармацыі ня мае, КДБ — не камэнтуе


У Сьледчым камітэце Беларусі ніякай крымінальнай справы супраць першага намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму Ігара Васільева няма.

А ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі інфармацыю пра яго затрыманьне не камэнтуюць. «Пакуль ніякіх афіцыйных камэнтароў», — заявіў БелаПАН намесьнік начальніка цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Артур Стрэх.

Прадстаўнік прэсавай службы Менскага гарвыканкаму сказаў БелаПАН, што афіцыйна Васільеў у адпачынку. Паведамленьне, што Ігар Васільеў быў затрыманы ў сваім службовым кабінэце 6 ліпеня, зьявілася ў інтэрнэце ў панядзелак, 9 ліпеня.
XS
SM
MD
LG