Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: міжнародныя арганізацыі гатовы гаварыць адным голасам


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што безумоўны пазытыў ад трох рэзалюцый палягае ў тым, што Беларусь застаецца ў міжнародным парадку дня.

«Прычым арганізацыі вельмі розныя. ААН усё ж дастаткова рыхлая арганізацыя. І тое, што нават там беларускае пытаньне як адно з прыярытэтных і прызначаны спэцдакладчык — гэта вельмі істотна і важна, і гэта сьведчыць, што беларускае пытаньне ўсё ж разраслося да такіх памераў.

Гэта пацьвярджае, што беларускае пытаньне актуальнае, што тут міжнародныя арганізацыі, не толькі асобныя палітыкі, гатовы гаварыць адным голасам, мець адну пазыцыю, гэта дае пэўную надзею і пэрспэктыву. Міжнародны кантэкст для беларускіх афіцыйных уладаў вельмі дрэнны і тут трэба прыкладаць нейкія рэальныя намаганьні, каб вярнуць стасункі ў нішу больш спакойную і прагматычную для афіцыйнага Менску».

Ці азначае гэта, што пасьля рэзалюцый могуць быць зноў прымененыя санкцыі?

Лябедзька: «Ніколі не бывае так, што адразу наступаюць санкцыі. Спачатку ёсьць слова аформленае ў рэзалюцыях і зваротах. Але ў любым выпадку ігнараваць гэта нельга. Трэба, як мінімум, фіксаваць, ставіць дыягназ і знаходзіць вырашэньне гэтай праблемы. У любым выпадку прафэсійнае МЗС павінна гэта аналізаваць і даваць прапановы для чырвонага дома».

Ці пойдзе афіцыйны Менск на вызваленьне палітвязьняў, як гэтага патрабуецца ў рэазлюцыях?

Лябедзька: «Міжнародны кантэкст да гэтага падштурхоўвае. Прагназаваць дзеяньні беларускіх уладаў надзвычай складана, бо тут іншы раз адбываецца заварот мазгоў».

Цягам трох дзён, зь 5-га па 7-га ліпеня, ААН, АБСЭ і Эўрапарлямэнт прынялі рэзалюцыі з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG