Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Комплекс практыкаваньняў «Вока адраджэньня» я знайшоў у кнізе брытанскага адстаўнога палкоўніка Пітэра Келдэра, які, захварэўшы, паехаў у Тыбэт і навучыўся ў тамтэйшых манахаў практыкаваньням, якія кардынальна мяняюць цела і энэргетыку чалавека, вяртаючы страчанае здароўе, маладосьць і прыгажосьць.

Юры Бандажэўскі

Працягнем знаёмства з рытуальнымі дзеяньнямі тыбэцкіх манахаў.

Рытуальнае дзеяньне 3

Выконваецца адразу ж за першымі дзьвюма. Зыходнае становішча — стоячы на каленях. Калені варта ставіць адно ад другога на адлегласьці шырыні таза, каб сьцёгны разьмяшчаліся строга вэртыкальна.
Як зьняволенаму выстаяць у экстрэмальных умовах беларускай турмы? Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў за кратамі ў 2003 годзе дапаможнік «Сыстэма выжываньня чалавека».

Кісьці рук далонямі ляжаць на задняй паверхні сьцёгнаў якраз пад ягадзіцамі. Потым нахіляем галаву наперад, прыціснуўшы падбародзьдзе да грудзіны. Закінуўшы галаву назад — уверх, выпінаем грудзіну і прагінаем хрыбетнік, трохі абапіраючыся рукамі аб сьцёгны, пасьля чаго вяртаемся ў зыходнае становішча з прыціснутым да грудзіны падбародзьдзем.

Калі неабходна, трохі адпачыўшы, паўтараем усё ад пачатку.

Трэцяе рытуальнае дзеяньне патрабуе строгага ўзгадненьня рухаў з рытмам дыханьня. На самым пачатку варта зрабіць глыбокі і поўны выдых. Прагінаючыся назад, трэба ўдыхаць, вяртаючыся ў зыходнае становішча — выдыхаць.

Дыхаць трэба як мага паўней і глыбей. Ключом жа да поўнага і глыбокага дыханьня заўсёды служыць паўната выдыху. Рытуальныя дзеяньні, акрамя першага, можна рабіць з заплюшчанымі вачыма.



Рытуальнае дзеяньне 4


Сесьці на падлогу, выцягнуўшы перад сабой прамыя ногі, ступні прыкладна на шырыні плячэй. Выпрастаўшы хрыбетнік, пакладзіце далоні з стуленымі пальцамі на падлогу паабапал ягадзіц. Пальцы рук павінны быць накіраваныя наперад. Нахіліце галаву наперад, прыціснуўшы падбародзьдзе да грудзіны. Потым закіньце галаву як мага далей назад — уверх, а потым падыміце тулава наперад да гарызантальнага становішча. У канчатковай фазе сьцёгны і тулава павінны быць у адной гарызантальнай плоскасьці, а галёнкі і рукі — стаяць вэртыкальна, як ножкі стала. Дасягнуўшы гэтай пазыцыі, трэба на некалькі сэкунд моцна напружыць усе цягліцы, а потым расслабіцца і вярнуцца ў зыходную пазыцыю з прыціснутым да грудзей падбародкам. Затым паўтарыць усё спачатку. Галоўнае ў гэтым практыкаваньні — дыханьне. Спачатку трэба выдыхнуць. Падымаючы і закідаючы галаву — зрабіць глыбокі плаўны ўдых. Падчас напругі затрымаць дыханьне, апускаючыся — поўнасьцю выдыхнуць. Адпачываючы паміж паўторамі — захоўваць рытм дыханьня нязьменным.


Рытуальнае дзеяньне 5

Зыходнае становішча — упор лежачы, прагнуўшыся. Цела абапіраецца на далоні і падушачкі пальцаў ног. Калені і таз не датыкаюцца да падлогі. Кісьці рук арыентаваныя строга наперад, пальцы стуленыя разам. Адлегласьць паміж ступнямі ног такая ж. Закідаеце галаву як мага далей назад — уверх. Потым пераходзіце ў становішча, пры якім цела нагадвае востры кут, накіраваны вяршыняй уверх. Адначасова рухам шыі прыціскаеце галаву падбародкам да грудзіны. Старайцеся, каб ногі заставаліся прамымі, а прамыя рукі і тулава былі ў адной плоскасьці. Тады цела нібыта складзецца напалам у тазасьцегнавых суставах. Пасьля гэтага вяртайцеся ў зыходнае становішча — упор лежачы прагнуўшыся — і пачынайце ўсё спачатку. Пачаўшы з поўнага выдыху ва ўпоры лежачы прагнуўшыся, рабіце глыбокі ўдых, калі цела складаецца напалам. Вяртаючыся ва ўпор лежачы прагнуўшыся, рабіце поўны выдых.



Працяг будзе...

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 3.

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 2.

Прафэсар Бандажэўскі: як выжыць у турме. Частка 1.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG