Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік застанецца «на гаспадарцы».

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік пацьвердзіў «Свабодзе», што ён і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына атрымалі візы для паездкі ў Вену, дзе адбудзецца канфэрэнцыя па праблеме назіраньня за выбарамі ў кранах АБСЭ.

«Натуральна, што ўдваіх мы не зьяжджаем, хтосьці адзін мусіць застацца на гаспадарцы. Паедзе Лідзія Міхайлаўна, а я застануся тут, тым больш што ў нас ужо пачалася выбарчая кампанія, неабходна будзе вырашаць нейкія бягучыя пытаньні», — паведаміў спадар Лазавік.

Лідзія Ярмошына і Мікалай Лазавік былі запрошаныя для ўдзелу ў Дадатковай нарадзе па чалавечым вымярэньні на тэму выбараў 12–13 ліпеня ў Вене.

Усе выбарчыя кампаніі, якія праходзяць у Беларусі ад 1996 году, АБСЭ прызнала несвабоднымі і несправядлівымі. За гэта старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік былі ўнесеныя ў сьпісы неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША. Аднак візавая забарона ня дзейнічае, калі запрашаюць міжнародныя арганізацыі, разьмешчаныя на тэрыторыі краін Эўразьвязу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG