Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: суд — на баку райвыканкаму


У панядзелак, 7 ліпеня, а 10.30 Барысаўскі раённы суд адмовіў старшыні Барысаўскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаілу Васільеву, які падаваў пазоў да Барысаўскага райвыканкаму аб забароне пікету «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Гэта было паўторнае паседжаньне суду. Першае адбылося 6 ліпеня пад старшынствам судзьдзі Натальлі Херавец, якая тады заслухала прадстаўнікоў двух бакоў, але рашэньне перанесла на панядзелак, 9 ліпеня.

Як патлумачыў «Свабодзе» заяўнік Міхаіл Васільеў, ён зьвяртаўся да мясцовай вэртыкалі з просьбай дазволіць пікет на пляцоўцы ля будынка ААТ «Барысаўбытсэрвіс», што на вуліцы Чапаева. Аднак Барысаўскі райвыканкам адмовіў. Суд падтрымаў чыоўнікаў, спаслаўшыся на тое, што адзінае дазволенае месца для правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Барысаве — агароджаная пляцоўка за заходняй трыбунай гарадзкога Палаца культуры.

Сёньня Міхаіл Васільеў заявіў «Свабодзе», што на працягу амаль двух гадоў мясцовыя ўлады адмаўляюць дэмакратычным партыям, грамадзкім арганізацыям і грамадзянам у праве праводзіць публічныя акцыі. Па словах суразмоўцы, гэтым разам ён зьвернецца з пратэстам у Менскі абласны суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG