Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай вобласьці толькі 2 прадстаўнікі Партыі БНФ з 7 вылучаных трапілі ў акруговыя выбарчыя камісіі.

Як паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ, у Гомельскай вобласьці толькі адзін прадстаўнік Партыі БНФ з 4-х вылучаных трапіў у акруговую выбарчую камісію.

Сумеснае пасяджэньне прэзыдыюму аблсавету і Гомельскага аблвыканкаму доўжылася 13 хвілін.

Як паведаміў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, паседжаньне па вылучэньні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі адбылося фактычна ў закрытым рэжыме. Сьпіс зацьверджаных асобаў быў зачытаны неразборліва, без агучваньня крытэраў, паводле якіх адбіралі прадстаўнікоў. Улады адмовіліся падаць зьвесткі пра колькасьць сяброў Партыі БНФ, якія прайшлі ў акруговыя камісіі.

9 ліпеня завяшаецца фармаваньне акруговых камісіяў.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG