Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў плянуе наведаць Беларусь з афіцыйным візытам пры канцы жніўня.

«Мяркуецца, што візыт адбудзецца ў канцы жніўня», — заявіў амбасадар Беларусі ў Азэрбайджане Мікалай Пацкевіч.

Ён дадаў, што бакі плянуюць падпісаць больш за 70 пагадненьняў, перадае Інтэрфакс.

Кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў уваходзяць у сьпіс «драпежнікаў свабоды прэсы», які складае арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў»

У 2010 годзе ў разгар беларуска-расейскага газавага канфлікту Ільхам Аліеў пазычыў Беларусі 200 мільёнаў даляраў, што дало магчымасьць заплаціць даўгі «Газпрому». Пазьней паміж Менскам і Баку былі заключаныя пагадненьні пра пастаўкі азэрбайджанскай нафты ў Беларусь у абмен на вэнэсуэльскую нафту (своп-угода).
XS
SM
MD
LG