Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наш дом»: правяраюць вайсковую частку, якая прапусьціла самалёт зь мядзьведзікамі


КДБ і вайсковая пракуратура правяраюць вайсковую частку 25887. Гэтая частка адказная на выяўленьне нізкалётных паветраных аб’ектаў на беларуска-літоўскай мяжы.

Вайскоўцы пішуць тлумачальныя. Тых, хто дзяжурыў у 4 ліпеня, калі швэдзкі самалёт уляцеў у паветраную прастору, пагражаюць аддаць пад трыбунал.

Пра гэта паведаміла грамадзянскай кампаніі «Наш дом» крыніца ў вайсковым асяродку.

У лясах пад Смаргоньню каля 50 чалавек вядуць візуальнае назіраньне. Як аказалася, пасты не былі абсталяваныя неабходнай тэхнікай: у салдат не было нават бінокляў, адзначае сайт «Нашага дому».


Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»


4 ліпеня самалёт з грамадзянамі Швэцыі уляцеў ў Беларусь з боку Літвы.

Пілёты скінулі на мястэчка Івянец (Менская вобласьць) і паўднёвы ускраем Менску агулам тысячу цацачных мядзьведзікаў, да якія былі прымацаваныя цыдулкі са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Тое, што самалёт вылецеў з тэрыторыі Літвы і без дазволу ўварваўся ў паветраную прастору Беларусі, у інтэрвію «Свабодзе» пацьвердзіў удзельнік акцыі пілёт Томас Мазэці.

Жыхары Івянца бачылі пралёт самалёту. Некаторыя зь іх нават бачылі пакункі зь мядзьведзікамі і мясцовай міліцыі.

Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэньне паветраных межаў Беларусі. А відэа палёту, якое пазьней зьявілася ў інтэрнэце, вайскоўцы назвалі падробкай і мантажом.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG