Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікае да санкцый супраць Крамля


Сяргей Магніцкі

Сяргей Магніцкі

У дакумэнце таксама выказана падтрымка "акту Магніцкага", які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Кангрэсе ЗША

Парлямэнцкая асамблея Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе на сэсіі ў Манака ў нядзелю прыняла так званую "рэзалюцыю Магніцкага" з заклікам да краін Эўропы ўвесьці санкцыі супраць расейскіх урадоўцаў, якія маюць дачыненьне да сьмерці ў маскоўскім СІЗА юрыста Сяргея Магніцкага.

У дакумэнце таксама выказана падтрымка "акту Магніцкага", які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Кангрэсе ЗША, і аналягічным законапраектам у іншых краінах.

Расейская дэлегацыя спрабавала не дапусьціць разгляду дакумэнту, аднак яе пазыцыю падтрымалі толькі 6 дэпутатаў Парлямэнцкай асамблеі, супраць выказаліся 32.

Сяргей Магніцкі працаваў юрыдычным кансультантам у брытанскай кансалтынгавай фірме Hermitage Capital Management, якая неаднаразова давала прэсе матэрыялы аб буйнамаштабных схемах ухіленьня ад падаткаў з удзелам высокапастаўленых расейскіх урадоўцаў.

У 2007 годзе расейскія ўлады зьвінавацілі Hermitage Capital у тым, што ён сам удзельнічаў у выкрываных ім схемах. У 2008 годзе па гэтай справе быў арыштаваны Сяргей Магніцкі. Паводле афіцыйнай вэрсіі ён памёр у Бутырскай турме з-за неаказаньня мэдычнай дапамогі, прычыненага «халатнасьцю» адміністрацыі.

Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што ў турме Магніцкі зазнаваў мэтадычныя катаваньні. Яны таксама зьвяртаюць увагу на тое, што сьмерць юрыста здарылася за тыдзень да таго, як з моманту яго арышту прайшоў год – максымальны тэрмін знаходжаньня асобы пад вартай без выстаўленьня абвінавачаньня.
XS
SM
MD
LG