Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпэт: Вайсковая рада абмяркоўвае дэмарш прэзыдэнта


Egypt -- Islamist President-elect Muhammad Morsi delivers a speech on Cairo's Tahrir Square, 29Jun2012

Egypt -- Islamist President-elect Muhammad Morsi delivers a speech on Cairo's Tahrir Square, 29Jun2012

Найвышэйшая вайсковая рада, якая кіруе ў Эгіпце пасьля зьвяржэньня Хосьні Мубарака, сабралася ў нядзелю на экстраную нараду для абмеркаваньня прэзыдэнцкага дэкрэту, які наказвае наноў сабраць нядаўна распушчаны парлямэнт.

На першых свабодных парлямэнцкіх выбарах у Эгіпце, якія праходзілі зь лістападу 2011 году па студзень 2012, перамаглі ісламісты. У чэрвені вайскоўцы, аднак, распусьцілі заканадаўчы орган, пасьля таго, як Канстытуцыйны суд краіны абвясьціў траціну дэпутацкіх мандатаў несапраўднымі — з-за меркаваных парушэньняў падчас галасаваньня. Заканадаўчыя паўнамоцтвы, такім чынам, вярнуліся да вайсковай рады.

Новаабраны прэзыдэнт Мухамад Мурсі, якога падтрымліваюць ісламісты, ня стаў аспрэчваць рашэньне Канстытуцыйнага суду аб неабходнасьці новых выбараў, але заявіў, што да таго моманту абраны ў студзені парлямэнт павінен працягваць працу.

XS
SM
MD
LG