Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве працягваецца бестэрміновая акцыя ў абарону ўкраінскай мовы


Акцыя ў абарону ўкраінскай мовы ў кіеве

Акцыя ў абарону ўкраінскай мовы ў кіеве

На Эўрапейскай плошчы ўкраінскай сталіцы праходзіць акцыя абаронцаў ўкраінскай мовы, якія патрабуюць адкліканьня прынятага Вярхоўнай Радай 3 ліпеня закону «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі».

Каля Украінскага дома знаходзіцца каля 100 чалавек, паведамляе інтэрнэт-выданьне «Украінская праўда».

Пяцёра ўдзельнікаў акцыі працягваюць галадоўку.


Між тым, удзельнікаў акцыі атачылі супрацоўнікі міліцыі. Іх колькасьць у параўнаньні з суботай вырасла ўдвая.


У пятніцу народны дэпутат ад фракцыі НУ-НС Арсеній Яцанюк паведаміў, што аб’яднаная апазыцыя вырашыла пакінуць на месцы акцыі пратэсту супраць моўнага закону каля Украінскага дому ў Кіеве мабілізацыйны штаб.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG