Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршыўся кінафэстываль у Карлавых Варах


Czech Republic -- The Crystal Globe Award trophy is seen in front of a sign presenting the 47th Karlovy Vary International Film Festival (KVIFF), 28Jun2012
Czech Republic -- The Crystal Globe Award trophy is seen in front of a sign presenting the 47th Karlovy Vary International Film Festival (KVIFF), 28Jun2012

Галоўную ўзнагароду атрымала карціна нарвэскага рэжысэра Марціна Лунда «Амаль мужчына». Герой фільму — 35-гадовы Генрык — вечны тынэйджар, ён ніяк ня можа пасталець, такіх людзей называюць «кідалтамі».

Адмысловы прыз журы дастаўся фільму Марка Тулія Джордан «П’яцца Фантана: італьянская змова» — аб выбуху бомбы ў мілянскім Сельскагаспадарчым банку ў 1969 годзе. Падазрэньне тады ўпала на анархістаў, адзін з затрыманых пры загадкавых абставінах выпаў з вакна падчас допыту, сьледчага, які займаўся гэтай справай, застрэлілі на вуліцы. Загадак да гэтага часу шмат, і вэрсія, прапанаваная ў фільме, далёка ня ўсё тлумачыць.

Прызёрам конкурсу «Да Усходу ад Захаду» стаў фільм Евы Нэйман «Дом зь вежачкай» па аповедзе Фрыдрыха Горэнштэйна пра хлопчыка, маці якога цяжка захворвае ў цягніку ў 1943 годзе і памірае ў правінцыйным шпіталі. Гэты фільм прадстаўляў Украіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG