Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан тэрмінова вылятае ў Сырыю


Кофі Анан

Кофі Анан

Міжнародны пасланьнік Кофі Анан у панядзелак наведае Дамаск з тэрміновым візытам.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік міністэрства замежных справаў Сырыі. Паводле яго слоў, спэцыяльны прадстаўнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаваў правядзе перамовы з кіраўніцтвам краіны.


Напярэдадні Анан заявіў францускай газэце Le Monde, што прапанаваны ім плян мірнага ўрэгуляваньня сырыйскага канфлікту да гэтага часу не прынёс вынікаў, і вялікая верагоднасьць яго поўнага правалу.


Па словах Анана, неабходны большы ўдзел Расеі і Ірану ў пошуках мірнага вырашэньня канфлікту ў Сырыі.


Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан у нядзелю заявіла, што для дасягненьня міру застаецца ўсё менш часу, адзначыўшы, што мінулы месяц стаў самым кровапралітным ў Сырыі за ўвесь час 16-месячнага паўстаньня супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада. Клінтан падкрэсьліла, што дні рэжыму Асада палічаныя і дадала, што Сырыю яшчэ можна выратаваць ад катастрафічнага разьвіцьця падзеяў.

Штодня ў Сырыі адбываюцца ўзброеныя сутыкненьні паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі, гінуць людзі.

XS
SM
MD
LG