Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў паводкі ў Расеі расьце. Ужо больш за 150.


Разбураны асфальт у горадзе Крымск

Разбураны асфальт у горадзе Крымск

У Краснадарскім краі ў выніку паводкі, выкліканай ліўневымі дажджамі, загінулі 155 чалавек. Кожную гадзіну паступаюць паведамленьні аб новых ахвярах.

Найбольшая колькасьць ахвяраў і разбурэньняў у горадзе Крымск. Горад Крымск з насельніцтвам прыкладна 50 тысяч чалавек, як паведамляюць відавочцы, напалову затоплены — уначы на яго абрынулася хваля вышынёй 7 мэтраў.

Па меркаваньні шматлікіх мясцовых жыхароў, хваля такой вышыні магла быць вынікам вадаскіду з горных вадасховішчаў. Прэс-сакратар губернатара Краснадарскага краю Ганна Мінкова у інтэрв’ю «Эхо Москвы» абвергла гэтае меркаваньне, назваўшы «трызьненьнем» і «чуткамі».

9 ліпеня аб'яўлены днём усерасейскай жалобы.

Паліцыя паведамляе аб выпадках марадзёрства.

На Кубані мэдыкі пачалі вакцынацыю жыхароў у зоне паводкі. Людзей прышчапляюць ад гепатыту А і дызэнтэрыі. Вырашана эвакуяваць дзяцей з чатырох аздараўленчых летнікаў.



XS
SM
MD
LG