Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне адбылася дыскатэка ў падтрымку расейскай мовы


Акцыя ў абарону ўкраінскай мовы ў Сымфэропалі 07 ліпеня 2012

Акцыя ў абарону ўкраінскай мовы ў Сымфэропалі 07 ліпеня 2012

У суботу ў Луганску адбыліся дыскатэка і канцэрт у падтрымку расейскай мовы. Луганскія выканаўцы сьпявалі ў цэнтры горада — на плошчы каля помніка Тарасу Шаўчэнку, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Улічваючы рэпэртуар песень, мерапрыемства было накіравана ў першую чаргу на моладзь. Масавасьць на плошчы дапамагалі стварыць прадстаўнікі зьвязаных з Партыяй рэгіёнаў моладзевых арганізацыяў — «Маладых рэгіёнаў», «Новай гвардыі», «Маладой гвардыі».

Каля 20 маладых людзей апранулі футболкі з надпісам «Родная мова — рускім». А каля сцэны былі разьвешаныя банэры «Рускай мове — так!», «Рэгіянальная мова — так!» «Нацыяналізм ня пройдзе!»

Вядучы канцэрту ў прамежках паміж выступамі артыстаў пераконваў гледачоў, што жыхарам усходніх рэгіёнаў Украіны забараняюць размаўляць на расейскай мове і трэба не баяцца абараняць свае правы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG