Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вечарам 7 ліпеня мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта выпісалі з Гомельскага шпіталя хуткай дапамогі, паведамляе БелаПАН.

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт быў дастаўлены ў рэанімацыю са Сьвята-Петрапаўлаўскага сабора Гомеля, дзе 7 ліпеня праходзілі ўрачыстасьці з нагоды першага набажэнства біскупа Стэфана як кіроўнага архірэя Гомельскай і Жлобінскай епархіі.


77-гадоваму Філарэту (у свеце Кірыл Вахрамееў) падчас літургіі стала дрэнна, і прыкладна ў 12.00 яго забрала хуткая дапамога ў суправаджэньні міліцэйскіх аўтамабіляў. У шпіталі хуткай дапамогі гіерарха зьмясьцілі ў рэанімацыю.

Першапачаткова ад супрацоўнікаў шпіталя паступіла інфармацыя, што мітрапаліт Філарэт у цяжкім стане, пазьней урачы сказалі, што ў гіерарха абязводжваньне, і яму стала дрэнна з-за анамальнай сьпякоты і духаты ў храме.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG