Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: Сырыйскай дзяржаве пагражае развал


Хілары Клінтан прамаўляе на міжнароднай канфэрэнцыі аб аказаньні фінансавай дапамогі Афганістану 08 ліпеня 2012, AFP PHOTO / POOL / Brendan SMIALOWSKI
Хілары Клінтан прамаўляе на міжнароднай канфэрэнцыі аб аказаньні фінансавай дапамогі Афганістану 08 ліпеня 2012, AFP PHOTO / POOL / Brendan SMIALOWSKI

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што для мірнага ўрэгуляваньня ў Сырыі застаецца мала часу, адначасова ўзрастае небясьпека развалу сырыйскай дзяржавы.

Пра гэта Клінтан сказала сёньня на міжнароднай канфэрэнцыі аб аказаньні фінансавай дапамогі Афганістану.

Па словах дзяржсакратара ЗША, заява міжнароднага пасланца ў Сырыі Кофі Анана аб немагчымасьці выкананьня яго мірнага пляну павінна стаць трывожным сыгналам для ўсіх.

Клінтан адзначыла, што мінулы месяц стаў самым крывавым у Сырыі за ўвесь час 16-месячнага паўстаньня супраць рэжыму прэзідэнта Башара Асада. Аднак, паводле яе словаў, апазыцыя аказвае ўсё большы супраціў урадавым войскам.

Кіраўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства падкрэсьліла, што дні рэжыму Асада палічаныя, і дадала, што Сырыю яшчэ можна выратаваць ад катастрафічнага разьвіцьця падзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG