Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаранка — зноў першая ракетка сьвету


Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка

Новы сусьветны рэйтынг будзе апублікаваны заўтра, 9 ліпеня.

Перамога Серэны Уільямс у фінале Ўімблдону дапамагла беларусцы Вікторыі Азаранцы вярнуцца на першае месца ў сусьветным рэйтынгу.

У фінале амэрыканка Серэна Уільямс абыграла польскую тэнісістку Агнешку Радванску — 6:1, 5:7, 6:2. Уільямс стала пераможцай адзіночнага разраду Уімблдонскага турніру

Агнешка Радванска магла стаць першай ракеткай сьвету, калі б выйграла сёньня ў Сэрэны Уільямс.

Шостая ракетка сьвету Серэна Уільямс стала пераможцай адзіночнага разраду на Ўімблдоне ўжо пяты раз. Раней яна была наймацнейшай у 2002, 2004, 2009 і 2010 гадах.

Вікторыя Азаранка з 30 студзеня на працягу 19 тыдняў займала першую пазыцыю ў сусьветнай клясыфікацыі, пакуль у чэрвені не прайграла ў 1/8 фіналу «Ралан Гарос» славачцы Дамініцы Цыбулкавай, прапусьціўшы на вяршыню расейку Марыю Шарапаву. Але тая пратрымалася на першым месцы ўсяго месяц, бо ў 1/8 фіналу Уімблдона прайграла Сабіне Лісіцкі зь Нямеччыны.

Вікторыя Азаранка на Уімблдоне у паўфінале Ўімблдону саступіла Сэрэне Уільямс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG