Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Кубе насьпявае эпідэмія халеры


Хлопчык, хворы на халеру

Хлопчык, хворы на халеру

У Гаване ў 60-гадовай пацыенткі аднаго са шпіталёў выяўленая халера. Некалькі дзён таму на паўднёвым усходзе Кубы ў горадзе Манcінільё ад халеры памерлі тры чалавекі.

Як паведамляе Бі-бі-сі, ужо больш за 50 чалавек інфікаваныя халерай.

Крыніца захворваньня невядомая. Лекары мяркуюць, што вібрыёны халеры знаходзіліся ў вадзе, якую пілі хворыя.

Большасьць выпадкаў інфікаваньня халерай зарэгістраваная ў правінцыі Гранма на паўднёвым усходзе Кубы, за 750 кілямэтраў ад Гаваны. Менавіта з гэтай правінцыі многія лекары ў 2010 годзе працавалі на Гаіці, дзе больш за 3300 мясцрвых жыхароў памерлі ад халеры і яшчэ 200 тысячаў перахварэлі на гэта захворванне.


Апошні раз усплёск халеры на Кубе быў зарэгістраваная ў 1959 годзе. Цяпер кубінскія ўлады заяўляюць, што чатыры шпіталі падрыхтаваныя для ізаляванага лячэньня хворых — у выпадку распаўсюджваньня інфэкцыі.

XS
SM
MD
LG