Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: парлямэнцкія выбары на фоне гвалту


Непісьменныя выбарцы расьпісваюцца за бюлетэнь адбіткам пальца. Бэнгазі, 7 ліпеня, 2012
Непісьменныя выбарцы расьпісваюцца за бюлетэнь адбіткам пальца. Бэнгазі, 7 ліпеня, 2012

Супярэчнасьці паміж усходам і захадам краіны выліваюцца ў праліцьцё крыві

У Лібіі сёньня абіраюць парлямэнт. Гэта – першыя свабодныя выбары ў краіне за апошнія 60 гадоў. За 200 дэпутацкіх мандатаў спаборнічаюць 3700 кандыдатаў з разнастайных партый – ад ісламістаў – да сьвецкіх лібэралаў. У Трыпалі назіраюцца натоўпы жадаючых прагаласаваць.

На ўсходзе краіны выбары, аднак, суправаджаюцца гвалтам. Старшыня Выбарчай камісіі Нуры аль-Абар паведаміў сёньня, што «з-за сабатажу» на ўсходзе краіны не адкрыўся 101 выбарчы ўчастак - гэта прыблізна 6% ад агульнай колькасьці па краіне. Ва ўсходнім горадзе Бэнгазі ўчора сотні пратэстоўцаў выказвалі абурэньне тым, што ўсход краіны атрымаў толькі 60 мандатаў, у той час, як жыхароў заходняй часткі будуць рэпрэзэнтаваць 102 дэпутаты. Непадалёку ад Бэнгазі невядомыя абстралялі і зьбілі верталёт з выбарчымі бюлетэнямі. У выніку інцыдэнту загінуў адзін чалец выбарчай камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG