Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка праз вогнішча не скакаў


Цэнтрам сьвяткаваньня Купальля сёлета стала малая радзіма Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, этнафорум «Александрыя зьбірае сяброў» толькі ў першы дзень наведала больш за 50 тысяч чалавек». 7 ліпеня мерапрыемствы працягнуцца.

Лукашэнка ў Александрыю пад’ехаў акурат да «гала-канцэрту майстроў мастацтва», якія на розныя лады «запальвалі» купальскую ноч. Аснову складалі расейскія выканаўцы.

Арганізатары сьцьвярджаюць, што падрыхтавалі праграму згодна з усімі канонамі старадаўняга сьвята, але лазэрнае шоў, вогненнае прадстаўленьне на Дняпры ды са сталічным размахам фаервэрк ня дужа нагадвалі пры вытокі Купальля.

Адзіным звыклым атрыбутам стала купальскае вогнішча, скакаць празь якое, як абазнана ўдакладніў карэспандэнт Першага каналу, рэкамэндуецца дзеля «ачышчэньня». Лукашэнка ў шэрагах ахвотных «ачысьціцца» заўважаны ня быў.

Тым часам дзяржаўныя СМІ ўжо паведамілі, што ў Беларусі зьявілася яшчэ адна сталіца этнакультуры. Маўляў, у зьвязцы з «Славянскім базарам» прэзыдэнцкая Александрыя пераўтвараецца ў паўнавартасны брэнд Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG