Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніна Здановіч: «Гэтая кніга — прыклад для моладзі, як і што рабіць нацыянальнага»


Ніна Здановіч
Ніна Здановіч

Пра новую кнігу бібліятэкі Радыё Свабода «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду», якая прэзэнтуецца гэтымі днямі ў Менску, гаворыць адна зь яе гераінь, гісторык Ніна Здановіч.

«Майстроўня да выхаду кнігі заставалася нашымі асабістымі ўспамінамі і віртуальнай прасторай, якая існавала дзякуючы перадачам, якія былі на радыё. А пакаленьне „майстроўцаў“ — гэта пакаленьне, якое прывыкла да папяровай кнігі. Віртуальная прастора — гэта толькі дадатак да матэрыяльнай прасторы. Таму выхад кніжкі — такі бальзам на душу тым, хто памятае сваё юнацтва, неаддзельнае ад ідэяў Майстроўні, ад таго энтузіязму, ад таго ўздыму патрыятычнага, які быў дзякуючы таму, што існавала Майстроўня.

Для „майстроўцаў“ гэтая кніжка не на адзін дзень, а для маладога пакаленьня, таго, хто цяпер далучаецца да ідэі нацыянальнага адраджэньня, гэтая кніга будзе прыкладам таго, як можна было ў тых умовах, якія былі таксама складаныя для нашай нацыянальнай культуры, як можна было рабіць, што можна было рабіць, якім чынам шукаць сабе аднадумцаў, якім чынам захоўваць тое, што дарагое кожнаму з нас».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG