Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд вырашыў канфіскаваць офіс «Вясны»


Вопіс маёмасьці на «Вясьне».

Вопіс маёмасьці на «Вясьне».

Натальля Пінчук, жонка кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага, паведаміла «Свабодзе»:

«На гэтым тыдні Партызанскі суд Менску вырашыў канфіскаваць кватэру, дзе працавала „Вясна“, а таксама частку прыватнай маёмасьці. Гэтае рашэньне будзе абскарджвацца».

У Партызанскім судзе Менску паведамілі, што рашэньне суд прыняў 4 ліпеня і яно высланае Алесю Бяляцкаму ў калёнію.

Праваабаронца зь «Вясны» Валянцін Стэфановіч паведаміў карэспандэнту «Свабоды», што пра рашэньне суду там нічога ня ведаюць: «Офіс працягвае працаваць».

Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці за ўтойваньне прыбыткаў і адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў у судзе, што атрыманыя ім з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу рэпрэсаваным. Праваабаронцы прызналі Алеся Бяляцкага палітвязьнем.
XS
SM
MD
LG