Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар рэзалюцыі ў АБСЭ: Гэта не мая правакацыя, а беларускіх уладаў


Дэпутаты краін АБСЭ абмяркоўваюць рэзкую рэзалюцыю па Беларусі. Беларуская дэлегацыя папракнула брытанцаў за маруджаньне зь візамі для спартоўцаў.

У Манака працягваецца працоўная сэсія Парлямэнцкай асабмлеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтве ў Эўропе. У парадку дня — востры праект рэзалюцыі па Беларусі, прапанаваны брытанскім дэпутатам Тоні Лойдам.

Тоні Лойд

Тоні Лойд

Яна заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і вызваліць палітычных зьняволеных. Дакумэнт таксама просіць Міжнародную хакейную фэдэрацыю перанесьці Чэмпіянат-2014 у іншую краіну, калі гэтага не адбудзецца.

Беларуская дэлегацыя праект рэзалюцыі называе тэндэнцыйным і правакацыйным. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, які дадаткова ўнёс на абмеркаваньне Парлямэнцкай асамблеі рэзалюцыю пра разьвіцьцё альтэрнатыўных відаў энэргетыкі, прадставіў на дэбатах афіцыйную пазыцыю.

Віктар Гумінскі: «Гэтая рэзалюцыя ні ў сваім пачатковым выглядзе, ні з папраўкамі для нас непрымальная. Яны руйнуюць перадумовы для канструктыўнага паважлівага дыялёгу».

Тоні Лойд закіды беларускай дэлегацыі адкідае.

Калі гэта і правакацыя, то правакацыя Лукашэнкі і беларускіх уладаў. І скіраваная яна супраць беларускага народу. Іх дзеяньні — гэта абраза таго, якой Беларусь магла б стаць

Тоні Лойд: «Калі гэта і правакацыя, то правакацыя Лукашэнкі і беларускіх уладаў. І скіраваная яна супраць беларускага народу. Іх дзеяньні — гэта абраза таго, якой Беларусь магла б стаць... Беларусі, якая мусіць даваць людзям надзею на будучыню, на тое, што яна стане дэмакратычнай, стабільнай, прагрэсіўнай краінай».

Брытанскі дэпутат растлумачыў, чаму лічыць перанос Чэмпіянату з Беларусі мэтазгодным.

Тоні Лойд: «Гэта сігнал не для простых беларусаў — іх вітаюць ў Еўропе. Але беларускія ўлады расцэняць Чэмпіянат як узнагароду Лукашэнку і палітычнаму рэжыму. Правядзенне спаборніцтва даслала б людзям няправільны сігнал, што мы не дбаем пра рэпрэсіі ў краіне».

Суаўтарамі рэзалюцыі сталі больш за 60 дэпутатаў з 21 краіны АБСЕ, галасаванне дэпутатаў 55 краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі чакаецца 8 ліпеня. Раней падобныя рэзалюцыі прынялі Еўрапейскі парламент і Кангрэс ЗША. Пра гэта піша «Эўрарадыё».
XS
SM
MD
LG