Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім: «Спадзяюся, кніга пра „Майстроўню“ будзе важная ня толькі нам»


Алена Анісім

Алена Анісім

Выйшла з друку новая кніга выдавецкай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе». Яна называецца «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» і прысьвечаная ўдзельнікам першага нефармальнага беларускага моладзевага аб’яднаньня, якое ўзьнікла ў Менску ў 1980 годзе. 6 ліпеня «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» будзе прэзэнтавацца ў Менску на «Арт Сядзібе» з удзелам аўтара — Сяргея Дубаўца.

Пра кнігу гаворыць адна зь яе гераінь, навуковая супрацоўніца Нацыянальнай акадэміі навук, намесьніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім (Амельчыц).

«Прыемна ўражаная выхадам гэтае кнігі і ўвогуле самім праектам, таму што гэта была наша маладосьць, шчырасьць, адкрытасьць, наша надзея, наша мара, наша спадзяваньне. Увогуле — мы жылі гэтым. І тое, што ўжо нябожчыца Тацяна Сапач і Сяргей Дубавец вырашылі гэта ўсё сабраць і нават, я б сказала, асучасьніць, дакладней, увесьці ў кантэкст сучаснага жыцьця, — гэта, канечне, вельмі прыемна. І я спадзяюся, што гэта будзе цікава і важна ня толькі нам. Мне будзе вельмі прыемна, калі гэтая кніжка акажацца важнай ня толькі для мяне, але і для многіх іншых чытачоў».
XS
SM
MD
LG